Золатавалютныя рэзервы Беларусі растуць другі месяц запар


Нацыянальны банк Беларусі абнавіў на сваім сайце інфармацыю пра стан золатавалютных рэзерваў. Паводле звестак на 1 лістапада, у дзяржаўнай скарбонцы – амаль 7 мільярдаў 590 мільёнаў долараў. Месяц таму было на 87 мільёнаў долараў менш.

Нацыянальны банк Беларусі. Менск, 25 лютага 2016 года.
Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Нацбанк Беларусі паведаміў, што на 1 лістапада золатавалютныя рэзервы краіны склалі амаль 7 мільярдаў 590 мільёнаў долараў. Дзяржаўная скарбонка папаўняецца другі месяц запар. У кастрычніку было 7 мільярдаў 503 мільёны. У верасні – 7 мільярдаў 464 мільёны долараў. Такім чынам, за два месяцы рэзервы выраслі амаль на 126 мільёнаў.

Але, калі параўноўваць з пачаткам года, то сёлета золатавалютныя рэзервы скараціліся на 835 мільёнаў долараў. У студзені было крыху менш за 8 мільярдаў 425 мільёнаў.

Са жніўня Нацыянальны банк перастаў распісваць структуру рэзерваў і пазначаць фактары, што паўплывалі на іх змены. Раней рэгулятар падрабязна штомесяц інфармаваў, колькі ў рэзервах валюты, золата і іншых актываў, колькі грошай з рэзерваў пайшло на вяртанне пазык, колькі Нацбанк набываў ці прадаваў валюты на біржы.

Hавiны
Нацбанк адсправаздачыўся пра запавольванне інфляцыі ў Беларусі
2022.10.28 16:32

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў