Мінабароны: Узброеныя сілы Беларусі пачалі «раптоўнае правяранне сілаў рэагавання»


Міністэрства абароны Беларусі абвясціла 4 траўня пачатак «раптоўнага правярання сілаў рэагавання». Як паведамляюць у прэс-рэлізе, падчас правярання воінскія часткі і падраздзяленні будуць адпрацоўваць «пытанні прывядзення ў баявую гатовасць, учынення маршу ў прызначаныя раёны і выканання вучэбна-баявых заданняў».

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра пачатак «раптоўнага правярання сілаў рэагавання». Крыніца фота: Тэлеграм / Министерство обороны Республики Беларусь

«Мэта правярання – ацаніць гатовасць і здольнасць асабовага складу аператыўна рэагаваць на магчымае ўзнікненне крызісных сітуацыяў. Воінскія часткі і падраздзяленні будуць дзеяць на незнаёмых участках мясцовасці ва ўмовах абстаноўкі, якая хутка змяняецца», – паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Удакладняюць, што склад сілаў, якія прыцягваюцца да правярання, будзе паэтапна нарошчвацца.

Паводле Міністэрства абароны, правяранне носіць комплексны характар і не нясе ніякай пагрозы суседнім краінам:

«Захады, што робяцца, ёсць адною з найбольш эфектыўных формаў навучыць войскі і не нясуць ніякай пагрозы ні еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні суседнім краінам у прыватнасці», – адзначаюць у прэс-рэлізе.

Жыхароў Беларусі папярэджваюць пра запланаванае «перамяшчэнне значнай колькасці ваеннай тэхнікі», што можа ўскладніць рух па дарогах агульнага карыстання.

Аналітыка
Эксперты: Вайна ва Украіне не завершыцца, пакуль адзін з бакоў не падпіша капітуляцыі
2022.05.03 21:31

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў