Невядомыя расстралялі аўтамабіль журналістаў у Іраку


Карэспандэнт і аператар іракскага тэлеканалу «Dijlah» загінулі на месцы.

Карэспандэнт Ахмед Абдула Самад (Ahmed Abdel Samad) атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву, а аператар Сафаа Галі (Safaa Ghali) – тры раненні ў грудзі.

Тэлеканал «Dijlah» апублікаваў відэа з месца здарэння на сваім сайце.

Вядома, што аператар Сааф Галі таксама працаваў для расейскага «Ruptly».

«Сааф актыўна здымаў для нашага відэаагенцтва Ruptly матэрыялы ў рэгіёне. Мы зробім усё, каб дапамагчы яго сям’і», – напісала ў сваім Telegram-канале галоўны рэдактар RT Маргарыта Сіманьян.



Амбасада ЗША ў Багдадзе назвала забойства «жалосным і баязлівым».

Напярэдадні забойства журналіст і аператар тэлеканалу «Dijlah» здымалі ў Багдадзе пратэст супраць таго, што Ірак ператварылі ў пляцоўку для вайсковага супрацьстаяння паміж ЗША і Іранам.

ВІДЭА
ЗША – Іран. Чаму не пачалася вайна?
2020.01.13 13:32

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў