Начальнік ГУУС Менгарвыканкаму міліцыі Іван Кубракоў у інтэрв’ю на сайце ведамства патлумачыў, чаму міліцыянты не даюць людзям станавіцца ў чэргі.
Паводле кіраўніка менскай міліцыі, сілавікі не імкнуцца здушыць чужое меркаванне.
«Просьбы міліцыянераў не станавіцца ў чарзе і не ладзіць несанкцыянаваныя масавыя акцыі таксама не варта трактаваць у тым ключы, што навязвае сетка. Не імкнёмся здушыць чужое меркаванне – толькі забяспечваем правапарадак, абараняючы жыцці і здароўе грамадзянаў», – заявіў Іван Кубракоў.
Ён падкрэсліў, што такім чынам міліцыянты спрабуюць не паўтарыць трагедыі, якая здарылася на Нямізе ў 1999 годзе.
Паводле яго, супрацоўнікам міліцыі тлумачаць, як сябе паводзіць у складаных сітуацыях. Таксама ў іх ёсць магчымасць звярнуцца да псіхолага па кансультацыю пра бесканфліктных стасунках.
Кубракоў абверг інфармацыю пра тое, што ў міліцыі перад выбарамі праходзяць пазапланавыя вучэнні. Паводле яго, такія звесткі не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю.
МГ belsat.eu