Не Расея, а Масковія: дарадца Зяленскага прапанаваў перайменаваць РФ


Дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Слуга Народа» Мікіта Патураеў прапанаваў на ўкраінскіх мапах называць Расейскую Федэрацыю Масковіяй.

«Можам наагул на сваіх мапах пачаць называць іх Масковія. Што нам замінае? Гэта сімвалічныя дзеянні, якія змяняюць дыскурс. Мы можам вечна жыць у чужых дыскурсах. А павінны ствараць свае. Гэтая краіна доўгі час называлася па-іншаму: Масковія, Татарыя. Яны хочуць вярнуцца да вытокаў – давайце мы ім дапаможам», – сказаў дарадца Зяленскага ў інтэрв’ю «Ukrlife.TV».

Прадстаўнік Савету Федэрацыі Франц Клінцевіч пракаментаваў прапанову ў «Facebookʼу».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў