ЦВК апублікавала звесткі аб назіральніках на сёлетніх выбарах.
Агулам на выбарах будуць назіраць 33 579 чалавек. Большасць з іх – ад грамадскіх аб’яднанняў. Напрыклад, дзяржаўных прафсаюзаў, Беларускага саюзу жанчын, БРСМ, Белай Русі і іншых. Ад Беларускага Хельсінкскага камітэту сачыць за працай выбарчых камісіяў будуць 47 чалавек.
Амаль 4 тысячы чалавек назбіралі подпісы ад сваіх суседзяў, каб назіраць за выбарамі.
Ад палітычных партыяў назіральнікамі будуць 1 712 чалавекі. Большасць (1 111 чалавекі) ад Беларускай аграрнай партыі.
Сёлета прэзідэнцкія выбары пройдуць 9 жніўня. Вядома, што назіральнікі ад ПА АБСЕ не здолеюць прыехаць у Беларусь.
КТ belsat.eu