Назіраць за выбарамі будуць 33 579 чалавек. Большасць з іх – ад дзяржаўных прафсаюзаў


ЦВК апублікавала звесткі аб назіральніках на сёлетніх выбарах.

Агулам на выбарах будуць назіраць 33 579 чалавек. Большасць з іх – ад грамадскіх аб’яднанняў. Напрыклад, дзяржаўных прафсаюзаў, Беларускага саюзу жанчын, БРСМ, Белай Русі і іншых. Ад Беларускага Хельсінкскага камітэту сачыць за працай выбарчых камісіяў будуць 47 чалавек.

Амаль 4 тысячы чалавек назбіралі подпісы ад сваіх суседзяў, каб назіраць за выбарамі.

Ад палітычных партыяў назіральнікамі будуць 1 712 чалавекі. Большасць (1 111 чалавекі) ад Беларускай аграрнай партыі.

 

Сёлета прэзідэнцкія выбары пройдуць 9 жніўня. Вядома, што назіральнікі ад ПА АБСЕ не здолеюць прыехаць у Беларусь.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў