«Навінаў няма». Сястра Рамана Бандарэнкі напісала, што Генпракуратура працягвае праверку


Вольга Кучарэнка напісала ў Instagram, што Генеральная пракуратура не бачыць падставаў распачынаць крымінальную справу з нагоды забойства Рамана Бандарэнкі, і праверка абставінаў смерці мужчыны, які загінуў 12 лістапада, працягваецца.

Дзяўчына адзначае, што ў ведамстве нават высвятлялі ўлюбёны алкагольны напой Рамана, а таксама, ці ведаюць сваякі паролі ад ягоных гэджэтаў.

«На запыты і хадайніцтвы Генеральная пракуратура дала шмат адмоваў, бо няма крымінальнай справы, таму маці Бандарэнкі не прызналі пацярпелай, і ёй нельга ні з чым азнаёміцца. Няма ні дня, каб я не думала пра яго. Амаль кожнае сваё дзеянне суправаджаю думкамі пра Рому», – піша Вольга Кучарэнка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі.

12 студзеня жыхары Менску выйшлі нагадаць пра забойства Рамана Бандарэнкі, якое адбылося два месяцы таму, але супрацоўнікі сілавых структураў перашкодзілі правядзенню акцыі памяці. Падчас дваровых маршаў затрымалі не менш за 12 чалавек.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў