Нацыянальнаму аэрапорту падарылі робата для вымярэння тэмпературы пасажыраў


Вымяраць тэмпературу ў пасажыраў Нацыянальнага аэрапорту «Менск» цяпер будзе робат, паведамляе Telegram-канал Мінздароўя.



Індустрыяльны парк «Вялікі Камень» падарыў Нацыянальнаму аэрапорту робата, які можа вымяраць тэмпературу ў пасажыраў.

Цырымонія перадачы робата прайшла 22 красавіка. У ёй узялі ўдзел намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, гендырэктар Нацыянальнага аэрапорту «Менск» Вячаслаў Харанека, прадстаўнікі кітайскай амбасады ў Беларусі і кіраўнікі Індустрыяльнага парку «Вялікі Камень».

Падчас перадачы робата прадстаўнікі Беларусі былі без масак.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў