З 1 ліпеня 2017 года Нацыянальны банк Беларусі адмовіцца ад выкарыстання нацыянальнай методыкі разліку памеру сваіх золатавалютных рэзерваў, у рамках якой у склад рэзервовых актываў у замежнай валюце ўключаліся і актывы ў расейскіх рублях.
Пра гэта паведамляе сайт Нацбанку.
З наступнага месяца Нацбанк будзе выкарыстоўваць толькі стандарт Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), які не разглядае расейскі рубель у якасці рэзервовай валюты.
У Беларусі разлік велічыні міжнародных рэзервовых актываў (МРА) з выкарыстаннем двух метадалогіяў (МВФ і нацыянальнай) вёўся з 2004 года. Асноўным адрозненнем паміж метадалогіямі зʼяўляецца ўключэнне ў склад МРА ў нацыянальным вызначэнні шэрагу актываў, якiя не прадугледжаны МВФ (у прыватнасці, актывы ў расейскіх рублях).
На 1 чэрвеня 2017 года абʼём золатавалютных рэзерваў у 5,239 млрд USD у стандарту МВФ.
ІІ, belsat.eu