Наталля Кісель сабрала 108 тысячаў подпісаў


Прэтэндэнтка на кандыдаты ў прэзідэнты сабрала неабходную колькасць подпісаў, піша TUT.by.

Прадпрымальніца, прадстаўніца Асацыяцыі грузаперавознікаў «Рэгіён 8» Наталля Кісель абвясціла, што сабрала 108 тысячаў подпісаў. Усяго ў ейнай ініцыятыўнай групе 147 чалавек. Зараз яна можа пайсці на наступны этап выбарчай кампаніі.

Hавiны
Наталля Кісель: Спарынг-партнёр Аляксандра Рыгоравіча? Гэта высокая ацэнка!
2020.05.30 11:31

Апроч Наталлі Кісель аб зборы неабходнай колькасці подпісаў заявілі Аляксандр Лукашэнка, Віктар Бабарыка, Валер Цапкала і Ганна Канапацкая.

Збор подпісаў працягваецца да 19 чэрвеня. Сёлета прэзідэнцкія выбары адбудуцца 9 жніўня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў