Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі Беларусь запросіць спецыялістаў САЗ для ацэнкі працы сістэмы аховы здароўя. Пра гэта распавяла старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава, піша БелТА.
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Наталляй Качанавай 31 сакавіка даручыў запрасіць у краіну прадстаўнікоў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
«Каб усе нашыя грамадзяне былі ўпэўненыя, што ўлада нічога не хавае і не спрабуе прыгладзіць сітуацыю, мне дадзена даручэнне звязацца са спецыялістамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і запрасіць іх да нас у краіну, каб яны далі рэальную ацэнку працы нашай сістэмы аховы здароўя», – сказала Наталля Качанава.
Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, што прадстаўнік САЗ запросяць, каб «зняць любыя абвінавачванні і паказаць, што мы нічога не хаваем».
«Гэтае даручэнне звязана з тым, што мы цяпер жывём ва ўмовах у тым ліку і інфармацыйнага каронавіруса. Штодня і штогадзіны назіраем шматлікія спробы як мага мацней разгайдаць сітуацыю ў СМІ. Мы ўсё адсочваем і бачым вельмі шмат размоваў, спробаў дэзынфармаваць людзей, выкарыстаць сітуацыю для таго, каб падарваць давер да ўлады», – заявіла Эйсмант.
Раней на сустрэчы з Качанавай Лукашэнка адзначыў, што ўлады нікога не падманваюць наконт сітуацыі з каронавірусам. «Мне навошта кагосьці падманваць. Я што, гэты вірус стварыў, каб нешта схаваць і людзям не паказваць», – дадаў лідар краіны.
ІІ belsat.eu