Наступнага тэатральнага сезону не будзе – купалаўцы адказалі міністру культуры на звальненне Латушкі


Ён сказаў, што ўсё законна.

18 жніўня на размову з акторамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы прыехаў міністр Юрый Бондар.

Перад прыездам міністра каля Купалаўскага выступіла прадстаўніца аб’яднанага штабу Марыя Калеснікава са словамі падтрымкі звольненаму дырэктару тэатру Паўла Латушку і акторам тэатру.

Міністр культуры Беларусі Ю. Бондар на ганку Купалаўскім тэатрам. 18 жніўня, Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

«Ніякія міністэрствы, ніякія чыноўнікі не павінны ўплываць на творчасць, творчасць павінна быць свабоднай», – сказала яна, піша радыё «Свабода».

Калі міністр Юрый Бондар прыехаў у тэатр, на вуліцы яго сустрэлі воклічамі «Ганьба!». Міністр заявіў, што Павал Латушка звольнены законна, а ў тэатр будзе прызначаны новы кіраўнік.

Міністр культуры Беларусі Ю. Бондар заявіў аб законным звальненні дырэктара тэатру Латушкі і з’ехаў. 18 жніўня, 2020 г. Купалаўскі тэатр, Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Артысты Купалаўскага тэатра абвясцілі, што міністр культуры спазняецца і прыедзе ў 11:00. Менск, Беларусь. 18 жніўня 2020 г. Менск, Беларусь. Фота: Света Фар / Belsat.eu
Міністр культуры Беларусі Ю. Бондар заявіў аб законным звальненні дырэктара тэатра Латушко і з’ехаў. 18 жніўня, 2020 г. Купалаўскі тэатр, Менск, Беларусь. Фота: Света Фар / Belsat.eu

Купалаўцы скандавалі міністру «Сыходзь!». Акторы далі содні, каб міністэрства аднавіла на пасадзе Латушку і каб дзейны міністр падаў у адстаўку.

Пры канцы размовы купалаўцы заявілі, што наступнага тэатральнага сезону не будзе, і паклалі перад міністрам заявы аб звальненні.

Будынак тэатру ўпрыгожаны бел-чырвона-белымі сцягамі.

Hавiны
«Мне званілі супрацоўнікі пракуратуры і КДБ». Павел Латушка апавёў пра падтрыманне «людзей у пагонах»
2020.08.18 12:37

Міністр культуры Беларусі звольніў Паўла Латушку з пасады дырэктара Купалаўскага тэатру 17 жніўня. Латушка падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і катаванняў затрыманых. Акторы тэатру заявілі, што збіраюцца падаваць заявы аб звальненні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў