Наста Рыбка з'явіцца на тэлебачанні


Беларуска Наста Рыбка (сапраўднае імя – Анастасія Вашукевіч) стала ўдзельніцай рэаліці-шоу «Апошні герой. Гледачы супраць зорак». Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на прэс-службу тэлеканалу «ТВ-3».

Прадзюсары не раскрываюць інфармацыі, у якім менавіта выпуску зʼявіцца скандальна вядомая дзяўчына. Вядома, што ў праграме прымаюць удзел дзве каманды па 8 асобаў. Насця Рыбка стане 17-й удзельніцай шоу. Праграму здымаюць на Філіпінах.

Наста Рыбка, ці Анастасія Вашукевіч, паходзіць з Бабруйску. Яна атрымала вядомасць пасля расследавання Аляксея Навальнага, прысвечанага сувязям алігарха Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэмʼерам Расеі Сяргеем Прыходзькам, якія раскрыліся пасля відэа, дзе яны абодва плаваюць на яхце і абмяркоўваюць умяшанне ў амерыканскія выбары. На яхце былі дзяўчыны з эскорту, у тым ліку Рыбка, якая і зняла ўсё на відэа і апісала ў сваіх сацсетках.

Hавiны
Насця Рыбка пра беларускія законы: Хто іх прымае? Яны хоць думаюць?
2019.12.01 10:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў