Насця Рыбка пра беларускія законы: Хто іх прымае? Яны хоць думаюць?


Скандальна вядомая беларуская Насця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) 30 лістапада ў вечаровым шоў «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь 1» раскрытыкавала шэраг беларускіх законаў.

У прыватнасці, мадэль, а з нядаўняга часу і спявачка закранула ўказ кіраўніка дзяржавы «Аб мадэльнай знешнасці».

«Я так пракрычала з некаторых законаў у апошні час. Мне цікава, хто іх прымае? Яны хоць думаюць?» – адзначыла Рыбка.

Hавiны
Лукашэнка падпісаў указ аб «мадэльнай дзейнасці»
2019.11.21 20:09

У праграме таксама ўзгадалі пра яе палітычныя амбіцыі і заявы стаць дэпутаткай. Мадэль адзначыла, што ў яе не было на гэта часу, бо трэба было здымаць першы кліп.

Апроч таго, Насця Рыбка прызнала дапамогу Аляксандра Лукашэнкі ў яе вызваленні з турмы ў Тайландзе і распавяла, што спадзяецца сустрэцца з ім у снежні. Таксама яна анансавала, што мае неўзабаве з’явіцца ў палітычнай рэкламе адной з палітычных партыяў Расеі.

  • Анастасія Вашукевіч здабыла вядомасць пасля расследавання расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, прысвечанага сувязям алігарха Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Расеі Сяргеем Прыходзькам. Рыбка апублікавала відэа, на якім Дзерыпаска і Прыходзька плаваюць на яхце і абмяркоўваюць умяшанне ў амерыканскія выбары.
  • У лютым 2018 года Насцю Рыбку разам з Алексам Леслі (таксама беларусам Аляксандрам Кірылавым) затрымалі ў Тайландзе паводле абвінавачвання ў зводніцтве з удзелам няпоўнагадовых. Амаль год яны правялі ў тайскай турме. Пасля дэпартацыі ў Беларусь 17 студзеня сёлета ў аэрапорце «Шарамецьева» паліцыя Масквы затрымала Рыбку і Леслі па справе аб арганізацыі прастытуцыі. Але Навальны і Фонд барацьбы з карупцыяй прыйшлі да высновы, што алігарх Дзерыпаска асабіста замовіў затрыманне Вашукевіч.
  • 22 студзеня Рыбку і Лэслі вызвалілі з турмы пад падпіску аб яўцы. Адначасова з’явілася інфармацыя, што да іх вызвалення нібыта датычны асабіста Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ да вызваленне беларусаў прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што кіраўнік дзяржавы даручыў «неадкладна заняцца вызваленнем» Рыбкі. Міністр замежных справаў Уладзімір Макей, каментуючы вызваленні беларускі, заявіў, што гэта «комплексная заслуга».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў