Нашыя на арбіце: беларусы, якія ляталі ў космас


12 красавіка 1961 года Юрый Гагарын стаў першым чалавекам на Зямлі, які здзейсніў арбітальны аблёт нашай планеты. З гэтае нагоды ў 1962 годзе пачаў адзначацца Дзень касманаўтыкі. Давайце ўзгадаем, хто з беларусаў пабываў у космасе.

  • Пётр Клімук (першы беларус у космасе)
  • Уладзімір Кавалёнак (правёў у космасе 216 содняў)
  • Валянціна Церашкова (першая жанчына ў космасе)
  • Валянцін Даніловіч (першы чалавек у свеце, які пабываў у стане бязважкасці)
  • Алег Навіцкі (вёў на МКС свой Instagram)

Заваяваць космас чалавецтву таксама дапамог Сямён Косберг, ураджэнец Слуцка. Ён распрацаваў паліва, якое дало магчымасць развіць другую касмічную хуткасць. А таксама Барыс Кіт , які займаўся распрацоўкай паліва для амерыканскіх касмічнага карабля «Апалон» і касмічнага карабля «Шатл».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары