Ён дапамог чалавецтву пачаць заваяванне космасу, а Быкаў лічыў яго беларусам №1 у свеце


Навуковец, грамадскі дзеяч і беларускі патрыёт Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе яшчэ ў Расейскай імперыі. Ён займаўся распрацоўкаю ракетнага паліва на базе вадкага вадароду і спрычыніўся да асваення чалавецтвам космасу.

12 красавіка ў Дзень касманаўтыкі варта памятаць сваіх герояў.

– Нарадзіўся ў Расейскай імперыі

– Калі жыў у Пецярбурзе, стаўся сведкам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыяў

– У 1939 г. быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі

Браў удзел у праекце падарожжа чалавека на Марс «Apollo»

Выпусціў першы ў свеце падручнік пра ракетнае паліва

– Выступаў з лекцыямі ў Японіі, Індыі, Мексіцы, Іспаніі, Канадзе, Англіі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Нямеччыне ды інш.

– Доктар філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі

– Ягонае імя заклалі ў капсулу часу найлепшых навукоўцаў сусветнай касманаўтыкі, умураваную ў сцяну Капітолію ў Вашынгтоне

– Валодаў сямю мовамі

– Васіль Быкаў лічыў Барыса Кіта беларусам нумар адзін ува ўсім свеце

– Пражыў 107 гадоў

Стужка навінаў