«Нармалізавалі». З бел-чырвона-белай клумбы ў Пінску прыбралі чырвоныя кветкі


З «апазіцыйнай» клумбы каля помніка партызанам Палесся зніклі чырвоныя кветкі. На гэта звярнуў увагу сайт «Медиа-Полесье».

Яшчэ нядаўна клумба нагадвала бел-чырвона-белы сцяг. Аднак чырвоны колер нечакана знік. Іншых кветак не кранулі.

Яшчэ нядаўна клумба нагадвала бел-чырвона-белы сцяг.
Фота: «Медиа-Полесье».

Тое, што кветкавае афармленне ля мемарыялу народным мсціўцам мае падабенства да бел-чырвона-белага сцяга, было заўважна.

Яшчэ нядаўна клумба ў Пінску нагадвала бел-чырвона-белы сцяг.
Фота: «Медиа-Полесье»

Ля помніку партызанам Палесся праходзілі розныя акцыі апазіцыі: збіралі подпісы за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам на прэзідэнта, абмяркоўвалі адкліканне дэпутатаў. Увечары 9 жніўня тут сабраліся людзі, не задаволеныя вынікамі выбараў.

АА Belsat.eu

Стужка навінаў