«Напаўголыя скачуць і круцяцца». Фігурысты зрабілі сэлфі з Лукашэнкам


Кіраўнік Беларусі выйшаў да спартоўцаў падчас закрыцця чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні.

«Выходзячы на ​​лёд «Менск-Арэны», я перш за ўсё падумаў пра мужнасць. Усё жыццё прастаяўшы на лёдзе на каньках і робячы першыя крокі вось так вось, неабароненым, я выявіў нейкі страх і падумаў: а як яны, распранутыя, напаўголыя, скачуць, круцяцца, круцяцца, выпісваюць фігуры? Не хакеісты самыя мужныя людзі, а яны!» – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Фігурысты скарысталіся перабываннем Лукашэнкі на лёдзе і зрабілі з ім сэлфі. Задаволены кіраўнік Беларусі не адмовіў.

На фота разам з Аляксандрам Лукашэнкам беларускія фігурысты Юрый Гуліцкі і Ганна Кублікава, а таксама расейская пара Мікіта Кацалапаў і Вікторыя Сініцына.

У «Twitter’ы» ў каментарах да паста шмат хто напісаў, што хоча такі ж бомбер, як у Лукашэкі.

Першае і самае вядомае сэлфі з Лукашэнкам у «Instagram’е» апублікавала ў ліпені 2017 года Вікторыя Рачыцкая-Карылет. Беларуска-блогерка, якая жыве ў Аўстрыі, зрабіла яго падчас сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Менску. Тады здымак сабраў больш за 1300 лайкаў, аднак пазней яна яго выдаліла.

Лукашэнка абяцаў падумаць над сваім акаўнтам у «Instagram’е», але даcюль яго не завёў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў