Напад на гатэль у Самалі: загінулі мінімум 13 чалавек


Побач з гатэлем у самалійскім партовым горадзе Кісмаё 12 ліпеня адбыўся магутны выбух пасля чаго тэрарысты ўварваліся ў будынак і распачалі страляніну. Загінулі мінімум 13 чалавек, у тым ліку двое журналістаў, піша Reuters.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбухнула машына з бомбаю, кіраваў якой тэрарыст-смяротнік. Пасля гэтага баевікі захапілі гатэль і пачалі расстрэльваць цывільных. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе ісламісцкая групоўка «Аш-Шабаб».

У паліцыі кажуць, што загінулых можа быць значна больш. Напад адбыўся ўвечары ў пятніцу, але аперацыя па ліквідацыі тэрарыстаў скончылася толькі раніцай у суботу. Забітыя чатыры нападніка.

Месца нападу было выбрана не выпадкова: у гатэлі адбывалася канферэнцыя, дзе мясцовыя старэйшыны і чыноўнікі абмяркоўвалі будучыя рэгіянальныя выбары. Загінулі двое журналістаў: карэспандэнт SBC TV Махамед Амар Саха і заснавальніца Integration TV Хадан Налу.

У Самалі адбыўся найвялікшы за апошнія дзесяць гадоў тэракт

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары