У Самалі адбыўся найвялікшы за апошнія дзесяць гадоў тэракт


У выніку выбуху ў цэнтры Магадышу загінула 276 чалавек, каля 300 – пацярпелі.

Учора ўвечары на адной з ажыўленых вуліц Магадышу, каля ўваходу ў гатэль «Сафары», выбухнуў грузавік.

«Колькасць тых, хто загінуў у выніку варварскай атакі групоўкі» Аш-Шабаб«, павялічылася да 276, каля 300 чалавек параненыя», – напісаў у «Тўітэры» міністр інфармацыі Самалі Абдырахман Асман.

Учорашні тэракт – найбольш маштабны ў Самалі ад 2007 года – пачатку дзейнасці ісламісцкай групоўкі.

BBC падае, што «Аш-Шабаб» вядзе ўзброеную барацьбу супраць самалійскага ўраду Самалі і перашкаджае гуманітарнай дзейнасці ААН; цесна звязаная з тэрарыстычнай групоўкай «Аль-Каіда»

Прэзідэнт Самалі Махамед Абдулахі Махамед абвясціў у краіне трохдзённую жалобу.

ДД

Стужка навінаў