Намеснік кіраўніка МЗС: Польшча гатовая наблізіць Беларусь да Захаду, але з умовай


Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Павел Яблоньскі ў эфіры «Польскага радыё» заявіў пра гатовасць наблізіць Беларусь да краінаў Захаду.

Паводле польскага віцэ-міністра, Варшава гатовая спрыяць збліжэнню Беларусі ды Захаду, але «гэта не можа адбываць цалкам безумоўна, бо нельга легітымізаваць рэжым Аляксандра Лукашэнкі».

Павел Яблоньскі мяркуе, што мэтай палітычнай гульні кіраўніка Беларусі з’яўляецца ўтрыманне ўлады.

Меркаванні
Пуцін шукае падставу для абвастрэння адносін з Польшчай
2019.12.30 16:05

Намеснік кіраўніка МЗС адзначыў, што «сігналы, якія Беларусь накіроўвае на Захад, па-ранейшаму адносна слабыя».

На яго думку, хоць Лукашэнка і паказвае, што не гатовы падпарадкоўваць сваю краіну дыктату Масквы, адначасова ён не гатовы і да ўвядзення зменаў, якія б дазволілі наблізіць Беларусь да Заходняй Еўропы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў