Бэнксі спачатку маляваў графіці на сцяне паміж Ізраілем і Палестынаю, а цяпер адкрывае там гатэль.
3 сакавіка брытанскі мастак Бэнксі прэзентаваў гатэль на мяжы Ізраіля і палестынскіх тэрыторый гатэль Walled Off (англ. «агароджаны сцяной»). Ён знаходзіцца на ўскраіне Віфляема – горада, які знаходзіцца пад кантролем Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі, насупраць пабудаванай Ізраілем сцены, якую мастак неаднаразова крытыкаваў раней.
«Сцяна парушае міжнароднае права і ператварае Палестыну ў вялікую турму», – цытуе Бэнксі «Республика».
Паводле Бэнксі, адна з мэтаў праекту – дыялог паміж ізраільцянамі і палестынцамі: у гатэлі, напрыклад, будуць праходзіць выставы мясцовых мастакоў.
У гатэлі ўсяго дзесяць нумароў – дзевяць звычайных і адзін люкс.
Бэнксі – самы вядомы ў свеце вулічны мастак на сёння. Ён старанна хавае сваю асобу, і цалкам дакладных звестак аб ім няма, хоць над праблемай працуюць навукоўцы брытанскіх універсітэтаў. Вядома толькі, што родам ён з ангельскага Брыстоля, дзе маляваў свае першыя графіці на сценах дамоў. Пазней яго працы ў Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краінах атрымалі сусветную вядомасць, некаторыя з іх былі прададзеныя з аўкцыёнаў даражэй $ 1 млн.
Для гасцей гатэль адкрыецца 11 сакавіка.
ДД