Найбуйнейшы ў свеце вытворца цацак набыў «Свінку Пэпу» за $ 4 млрд


Амерыканскі вытворца цацак Hasbro набыў за $ 4 млрд канадскую кампанію Entertainment One, якой належаць правы на мультфільм «Свінка Пэпа», паведамляецца на сайце Hasbro.

Hasbro належаць правы на цацкі пад брэндамі «Трансформеры», «Зорныя войны», «Пакемоны» і My Little Pony. Акрамя таго, у кампаніі ёсць правы на настольныя гульні «Манаполія» і «Джэнга».

Hавiны
Фэйкавая Свінка Пэпа: што на самой справе глядзіць ваш дзіцёнак у YouTube?
2017.03.29 20:24

Entertainment One выпускаў «Свінку Пэпу» 15 гадоў. Financial Times адзначае, што за 12 месяцаў да 31 сакавіка 2019-га мультфільм зарабіў больш за $ 111 млн – на 20 % больш, чымся за мінулы справаздачны перыяд.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў