Нагорны Карабах: жорсткія баі, ваенная аперацыя на ўсёй лініі фронту


У Нагорным Карабаху працягваюцца баявыя дзеянні па ўсёй лініі судакранання. Армянскі бок паведамляе пра знішчэнне трох вайсковых самалётаў Азербайджану.

3 кастрычніка міністэрства абароны Арменіі паведаміла, што ў Нагорным Карабаху збітыя тры вайсковыя самалёты Азербайджану.

«У раёне 08:25 на паўднёвым кірунку быў збіты самалёт праціўніка. У 08:46 былі збітыя яшчэ два самалёты», – напісала прэс-сакратар Мінабароны Арменіі Шушан Сцепанян на сваёй старонцы ў Facebook.

Міністэрства абароны Азербайджану ў сваю чаргу паведамляе, што сітуацыя на фронце застаецца напружанай. Уначы з 2 на 3 кастрычніка была спыненая баявая актыўнасць праціўніка на розных напрамках фронту. Жорсткія баі па ўсім фронце працягваюцца.

Прэс-служба прэзідэнта Азербайджану Ільхама Аліева паведамляе пра гібель 19 мірных жыхароў і раненне больш за 60.

Намеснік міністра абароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) Артур Саркісян на брыфінгу ў пятніцу, 2 кастрычніка заявіў, што ў зоне канфлікту, з 27 верасня загінулі 158 вайскоўцаў.

Мужчына, які страціў дом у выніку ўдару азербайджанскай арміі, трымае абломкі ракеты. Вёскі Мартуні ў Нагорным Карабаху, 1 кастрычніка 2020 г.
Фота: Celestino Arce Lavin / Zuma Press / Forum
  • Сітуацыя ў Нагорным Карабаху абвастрылася 27 верасня, на спрэчнай тэрыторыі ідуць актыўныя баі. У Азербайджане і Арменіі ўведзенае ваеннае становішча, абʼяўлена мабілізацыя. Абодва бакі паведамляюць пра забітых і параненых, у тым ліку сярод грамадзянскага насельніцтва.
  • Баку і Ерэван аспрэчваюць прыналежнасць Нагорнага Карабаху з лютага 1988 года, калі рэгіён абвясціў аб выхадзе са складу Азербайджанскай ССР. У ходзе вайны 1992-1994 гадоў Азербайджан страціў кантроль над Нагорным Карабахам.

AA belsat.eu

Стужка навінаў