Нафта з Польшчы? Варшава не давярае Лукашэнку

Гданьскі нафтавы порт можа быць адной з альтэрнатыўных крыніцаў паставак нафты ў Беларусь. Усё, аднак, залежыць ад палітычнай волі Менску.

Яшчэ ў кастрычніку мінулага года, калі пачыналася «трэцяя нафтавая» паміж Менскам і Масквой, я пачаў шукаць у Беларусі адказ на пытанне: дзе Лукашэнка збіраецца купляць нафту, калі канчаткова не дамовіцца з РФ? З Белнафтахіму мяне скіравалі ў Гомельтранснафта – маўляў, «яны займаюцца транспартыроўкай» сыравіны. Так я выйшаў на намесніка кіраўніка і галоўнага інжынера прадпрыемства Андрэя Вярыгу. Ён патлумачыў мне, што альтэрнатыўныя кірункі «прапрацоўваюцца» і самае галоўнае: дастаўка нафты ў Беларусь рэверсам з Польшчы праз нафтаправод «Дружба» магчымая!

– Брудную ж нафту неяк вярнулі рэверсам, – сказаў мне Вярыга.

Hавiны
Дастаўка польскай нафты ў Беларусь тэхнічна магчымая, – «Гомельнафта Дружба»
2020.01.15 16:42

Тады мяне здзівіла шчырасць аднаго з кіраўнікоў буйнага дзяржаўнага прадпрыемства, які амаль наўпрост заявіў, што аперацыя па вяртанню бруднай нафты з Польшчы праз Беларусь у Расею (травень 2019 года) для Менску насамрэч была адмысловым тэстам, падчас якога высветлілі, што нафта можа пайсці ў адваротным кірунку. Больш таго, Вярыга прызнаў, што, калі польскі бок «правядзе пэўныя тэхнічныя працы», імпарт нафты з гданьскага нафтапорту ў Беларусь будзе магчымы нават заўтра.

Фота: Reuters

Не складана было здагадацца, што інфармацыйная вайна паміж Менскам і Масквой ужо пачыналася. Лукашэнка пачаў пагражаць адабраць у Расеі «Дружбу», праз якую, маўляў, нафта з польскага Гданьску паплыве ў Мазыр і Наваполацк. Афіцыйныя ўлады ў Варшаве на заявы беларускага кіраўніка ўвогуле не рэагавалі. Нічога дзіўнага. Усё як у папулярнай польскай прымаўцы: «калі не ведаеш у чым справа, справа ў грошах». Вярыга не сказаў усёй праўды. Тэхнічна магчымасць ёсць, але Польшча сама купляе расейскую нафту, якая праз беларускую частку «Дружбы» трапляе ў прыгранічны пункт Адамова, а адтуль частка ідзе да нафтаперапрацоўчых заводаў у Плоцку і Гданьску.

Hавiны
Чацвёртая нафтавая. Як, калі і навошта Лукашэнка ваюе з Расеяй
2020.01.15 08:12

У мінулым годзе каля паловы імпартаванай Польшчай нафты паходзіла з Расеі. Акрамя гэтага, польскі аператар PERN мае кантракты на транспартыроўку расейскай нафты ў Нямеччыну (Schwedt i Leuna). Такім чынам, нафтаправод не стаіць пусты, ён зарабляе грошы 24 гадзіны на працягу сямі дзён тыдня. Таму з чыста камерцыйнага пункту гледжання Польшчы не выгадна перанакіроўваць нафту праз «Дружбу» у бок Беларусі. Так, прынамсі, я зразумеў адказ PERN на мой запыт, які скіраваў на мінулым тыдні.

– Бягучая тэхнічная інфраструктура трубаправода «Дружба» робіць немагчымай перадачу нафты з базы ў Адамава ва ўсходнім кірунку пры захаванні бесперапыннасці паставак для бягучых кліентаў PERN, з якімі дзейнічаюць дамовы ў галіне транспартавання нафты на НПЗ, – паведаміў польскі аператар.

ВІДЭА
Польшча можа дапамагчы з нафтай. Ці Лукашэнку гэта цікава?
2020.01.13 19:09

Незалежна ад таго якім шляхам паплыла б нафта з Гданьску ў Беларусь (трубаправодам ці чыгункай), яе кошт будзе залежыць, між іншым, ад доўгатэрміновасці кантракту. Адна справа купіць аднаразова нарвежскую нафту праз Клайпеду, а зусім іншая – падпісаць гадавы кантракт са знешняй фірмай на дастаўку нарвежскай (ці саўдыйскай) нафты ў Гданьск. Усё залежыць ад эканамічнай мэтазгоднасці і палітычнай волі ў Менску.

– Пакуль гэтай волі не бачна. Выглядае на тое, што гэта гульня паміж Лукашэнкам і Пуціным, у выніку якой кіраўнік Беларусі, хутчэй за ўсё, паедзе ў Маскву і канчаткова дамовіцца па кошце нафты, – сказаў мне нядаўна адзін з маіх суразмоўцаў, звязаны з кіруючай партыяй «Права і Справядлівасць».

Ён прызнаў, што Польшча гатовая пастаўляць нафту ў Беларусь, калі Менску «будуць адпавядаць камерцыйныя варункі». А тут ужо ўсё будзе ўпірацца ў памер гаманца Аляксандра Лукашэнкі, але не толькі.

– Цяжка ўявіць, што Масква дапусціць чужую нафту на беларускія НПЗ. Гэта як паставіць аўтазаправачную станцыю Shell ці BP каля Крамля, – сказаў мне нядаўна адзін вядомы польскі аналітык у галіне энергетыкі. Памыляецца?

Hавiны
Амбасадар РФ у Беларусі: Развязанне нафтагазавых пытанняў знойдуць найбліжэйшым часам
2020.01.23 09:26

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў