Нацбанк ачэплены, паступіла паведамленне пра мініраванне


Будынак Нацбанку на Незалежнасці, 20 у Менску ачапілі, на месцы працуе АМАП, выехалі аўтамабілі МНС. Пра гэта піша TUT.BY.

«На электронную пошту нам паступіла паведамленне пра мініраванне будынку, цяпер вядзецца правяранне», – сказалі ў прэс-службе Нацбанку.

Фота: belsat.eu
Фота: belsat.eu

Эвакуацыя працаўнікоў пры гэтым не праводзілася, усе знаходзяцца на сваіх месцах.

У МНС патлумачылі, што выратавальнікі выехалі паводле інструкцыі па ўзаемадзеянні з міліцыяй.

У каментары«Белсату» у прэсавай службе МНС адзначылі, што ніякага надзвычайнага здарэння на месцы няма.

Фота: belsat.eu

У сваю чаргу Следчы камітэт паведамляе, што сапраўды, на месцы здарэння працуюць следчыя, паколькі паступіла паведамленне пра мініраванне будынку Нацыянальнага банку. Працуюць сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Па стане на 12.30 правяранні завершаныя, супрацоўнікі МНС і Следчага камітэту знялі стужкі.

Hавiны
343 асобы эвакуявалі з будынку школы ў Барысаве праз паведамленне пра мініраванне
2017.01.10 08:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў