Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што цягам апошніх содняў колькасць інфікаваных каронавірусам у Беларусі павялічылася на 946 выпадкаў.
25 траўня Мінздароўя Беларусі апублікавала свежую статыстыку па колькасці хворых на COVID-19. Паводле ведамства, ад пачатку эпідэміі ў краіне было зафіксавана 37 144 выпадкі заражэння новым каронавірусам.
25 траўня падчас нарады па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што вірус саслабеў.
«Мабыць, вірус усё ж аслабеў ужо, вірулентнасць яго ўжо не тая. Але пры гэтым мы павінныя трымаць у розуме другую хвалю. Ніхто не даказаў, што яна будзе, але мы павінныя да гэтага рыхтавацца», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Па стане не 24 траўня ў Беларусі быў прырост у 954 выпадкі інфікавання каронавірусам.
ЮВ belsat.eu