7 лістапада ў Менску мусіў прайсці Жаночы марш, але яго ўдзельніц пачалі затрымліваць яшчэ да пачатку акцыі.
Традыцыйна субота ў апошнія тры месяцы ў Беларусі лічыцца жаночым днём, але на гэты раз сілавікі робяць усё, каб не даць удзельніцам маршу нават сабрацца.
Людзі ў чорным і балаклавах проста затрымліваюць жанчын, якія гуляюць па праспекце з кветкамі і лісткамі дрэваў.
Між тым, як паведамляецца, асобныя жанчыны з бел-чырвона-белымі парасонамі гуляюць па вуліцах Жодзіна.
Нагадаем, што раней сілавікі затрымалі медыкаў, якія таксама збіраліся на сваю акцыю. На гэты момант вядома ўжо прынамсі пра 40 затрыманых сёння.
МГ belsat.eu