На выходных у Беларусі яшчэ будзе цёпла


У суботу, 26 кастрычніка, у Беларусі захаваецца цёплае надвор’е. Будзе без істотных ападкаў. Раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра 11-17 градусаў, на Берасцейшчыне – да 19.

Паводле Белгідрамету, у нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночна-заходняй палове краіны невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-заходні парывісты, удзень па паўночнай палове месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5-12 градусаў, максімальная ўдзень – 13-20, па поўдні – да 22.

А вось у панядзелак надворʼе абумовіць прахалоднае паветра з Балтыкі. Будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2-8 градусаў, па поўдні – да 10, максімальная ўдзень – 5-12, па паўднёвым усходзе – да 14.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў