На выходных пацяплее, а ў панядзелак ізноў пахаладае


Снегапад у Менску. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum

Імгла, снегапады, галалёдзіца – у Беларусі працягваецца зіма.

Белгідрамет падае, што на пачатку выходных у Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Па большай частцы Беларусі ў суботу снег, уночы слабая мяцеліца. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны, ноччу і раніцай па ўсходзе краіны парывісты. Тэмпература паветра ў ноч на суботы ад -8 да -14 ° С, максімальная – у сярэдзіне дня ад – 4 да -10 ° С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

«У нядзелю кароткачасовы снег будзе ісці і ўночы і ўдзень. На асобных участках дарог галалёдзіца. Цягам дня паўднёвы вецер зменіцца на паўночны. Тэмпература паветра ўночы ад -7 да – 14 ° С, пры праясненнях да -17 ° С, удзень ад -4 да -11 ° С», – прагназуюць метэаролагі.

У панядзелак ізноў пахаладае. У ноч на 28 студзеня чакаецца імгла, па большай частцы Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, па захадзе рэспублікі парывісты. Тэмпература паветра ўночы ад -10 да -15 ° С, пры праясненнях да – 20 ° С, па паўднёвым захадзе ад -7 да – 9 ° С; удзень – ад -1 да -10 ° С.

ДД/Belsat.eu

Стужка навінаў