На вуліцы Кальварыйскай у Менску загарэлася кватэра на сёмым паверсе дому


Адкрыты агонь, які ўзнік у кватэры ў доме па адрасе Кальварыйская, 4 у Менску пабачылі мінакі. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі МНС.

«Агонь узнік у кватэры на сёмым паверсе. Полымя патрапіла на кухню ў жылым памяшканні. Цяпер вядзецца барацьба з агнём. Пацярпелых няма», – распавялі «Белсату» у Менскім гарадскім упраўленні МНС.

Hавiны
Пажарны з серыялу «Чарнобыль». Ці памятаюць беларусы пра свайго земляка?
2019.05.22 17:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў