Журналіст «Белсату» пагаварыў з «суседзямі» Аляксандра Лукашэнкі ў вёсцы Шаршуны.
«Хіба, за апошнія тры гады, раз ці два быў (Аляксандр Лукашэнка – заўв.). Больш не прыязджаў», – кажа мясцовы жыхар.
Жанчына з вёскі Шаршуны сцвярджае, што бачыла, як праязджаў картэж кіраўніка Беларусі.
«Ехаў, мы нават памахалі, а ён нам сігналіў. Таму гэта ўсё выдумкі. А тут і дарогу чысцяць заўсёды, выдатна!» – кажа яна, адразу адкідваючы словы крытыкаў пра звышпільны кантроль у вёсцы, у якой знаходзіцца рэзідэнцыя Лукашэнкі.
Але іншы мясцовы жыхар, які не пажадаў паказваць свой твар, кажа зусім іншае:
«На вуліцу не выйдзеш! Гоняць, як кажуць, у хлеў! Ну едзе, чаго яму баяцца! Чалавек ідзе, дык загналі за плот, каб на вуліцы ніводнай асобы не было».
Больш меркаванняў – у відэа вышэй.
Рэдакцыя «Белсату» атрымала фотаздымкі з будаўніцтва рэзідэнцыі.
Будоўля рэзідэнцыі
Паводле папераў, уладальнікам комплексу будынкаў у Шаршунах зʼяўляецца кіпрскі афшор «Блатбэрг Холдынгз Лімітэт». Пра тое, як афшорная кампанія атрымала прэзідэнцкую рэзідэнцыю, у нашым відэаматэрыяле:
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu; фота вокладкі на галоўнай старонцы: Т. Хадунскі