Кіроўцы, якія запраўлялі аўтамабілі, запісалі, як замест бензіну са шлангу «цякло» паветра. Пры гэтым лічыльнік працягваў накручваць грошы за паліва
Відэа выклаў у Facebook Віталь Зыблюк.
Асцярожна, ненарматыўная лексіка.
Выпадак здарыўся на АЗС № 61. На станцыі патлумачыць інцыдэнт адмовіліся, параіўшы скантактавацца з кіраўніцтвам.
У аддзеле продажу нафтапрадуктаў праз АЗС нам сказалі, што кіраўніцтва няма на месцы, таму пракаментаваць няма каму.
ДР belsat.eu