З Солсбэрыйскай катэдры знялі расейскі сцяг


Фота – Carol Byrne / Salisbury Journal

Уночы на нядзелю невядомыя павесілі на лясах вакол бажніцы ў Солсбэры расейскі сцяг.

Фота – Carol Byrne / Salisbury Journal

Раніцай рабочыя яго прыбралі.

Фота – Carol Byrne / Salisbury Journal

Солсбэрыйская катэдра – гатычны сабор Дзевы Марыі ў англійскім горадзе Солсбэры, які лічыцца чыстым узорам ангельскай готыкі. Закладзены ў 1220 годзе, асвячоны ў 1258 г. і канчаткова дабудаваны ў пачатку XIV стагоддзя.

123-метровы шпіль сабора ў Солсбэры – самы высокі ў Англіі. Катэдральны гадзіннік, створаны ў 1386 годзе, лічыцца найстарэйшым гадзіннікавым механізмам у свеце з тых, што функцыянуюць да сёння.

Шырокую вядомасць святыня набыла пасля інтэрв’ю RT з Аляксандрам Пятровым і Русланам Башыравым, якіх Вялікая Брытанія абвінавачвае ў атручванні расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля.

Hавiны
Аматары «шпіляў» Башыраў, Пятроў ды іхныя кіраўнікі трапілі пад санкцыі ЕЗ
2019.01.21 20:11

Паводле следства «Bellingcat» ды «Insider», «Пятроў» і «Башыраў» – палкоўнікі ГРУ Аляксандр Мішкін і Анатоль Чапіга.

ДД

Стужка навінаў