На салют 3 ліпеня набылі феерверкі, якіх раней не ўжывалі


Менчукоў падчас салюту 3 ліпеня, які скончыўся смерцю аднаго і раненнямі каля дзесяці чалавек, планавалі здзівіць новымі, раней не ўжыванымі салютамі. Пра гэта за дзень да трагедыі ў інтэрв’ю «Минск-Новости» казаў камандзір патрульнай роты каменданцкага батальёну старшы лейтэнант Аляксей Круглік.

Падрыхтоўка салюту.
Фота: Павел Русак, minsknews.by

«Сакрэты раскрываць не буду. Але скажу, што ў гэты раз мы выкарыстоўваем новыя феерверачныя вырабы, якія раней не паказвалі. Агульную карціну ўбачыце на салют», – заяўляў ён.

Што датычыць вырабаў 195-га калібру, якія і ўзрываліся, паводле звестак Міністэрства абароны Беларусі, то яны выкарыстоўваліся для таго, каб ствараць у небе чырвоную частку афіцыйнага беларускага сцягу.

Hавiны
Мінабароны: Папярэдняя версія здарэння – няякасныя зарады з Расеі
2019.07.04 12:50
  • Агулам адбыліся чатыры выбухі. Відавочцы паведамляюць пра выбухі каля Камсамольскага возера і ва Уруччы.
  • У выніку выбухаў пацярпелі каля 10 чалавек, адна жанчына загінула. Двое мужчынаў дагэтуль знаходзяцца ў больніцы.
  • Феерверкі для салютаў закупаліся ў Расеі. Але фірма-пастаўшчык адмаўляецца ад каментароў.
  • З прычыны выбухаў Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Разглядаюцца чатыры версіі прычыны трагедыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў