Мінабароны: Папярэдняя версія здарэння – няякасныя зарады з Расеі


Міністэрства абароны Беларусі выказала версію аб прычыне трагічных падзеяў, якія адбыліся падчас святочнага салюту 3 ліпеня ў Менску.

Hавiны
СК назваў чатыры галоўныя версіі крывавага салюту у Менску
2019.07.04 09:56

У ведамстве адзначылі, што падарваліся вырабы аднаго калібру (195 мм) з пяці, што ўжываліся падчас салюту (105 мм, 125 мм, 150 мм, 195 мм, 310 мм). Падрывы адбыліся ў трох з шасці месцаў салюту.

Вайскоўцы падазраюць, што прычынай падрыву маглі стаць няякасныя зарады калібру (195 мм). Салютныя ўстаноўкі і феерверачныя вырабы былі набытыя ў расейскім ААТ «Пиро-Росс».

Hавiны
Магчымы пастаўшчык феерверкаў не каментуе крывавы салют у Менску
2019.07.04 11:00

У міністэрстве падкрэсліваюць, што ўсе меры бяспекі былі выкананыя, а вайскоўцы прайшлі неабходную падрыхтоўку і былі дапушчаныя да салюту адпаведнымі загадамі. Працэс зараджання салютных установак здымалі на відэа, а ў месцах правядзення салюту было выстаўленае ачапленне.

«Улічваючы, што падобных падрыву ў папярэдні перыяд не было зафіксавана, трагічную падзею, на жаль, цяжка было пралічыць. Гэта вельмі рэдкі выпадак», – гаворыцца ў заяве Мінабароны.

Hавiны
Вайскоўцы ад крывавага салюту не пацярпелі
2019.07.04 12:15

Ведамства выказала спачуванне родным і блізкім загінулай і аказвае ім дапамогу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў