На развітанне з Умберта Эка ў Мілане прыйшлі тысячы людзей


Шмат з тых, хто хацеў ушанаваць вядомага пісьменніка і філосафа не змаглі патрапіць унутр двара, дзе праходзіла цырымонія.

Ушанаванне ягонай памяці прайшло ў замку, які быў рэзідэнцыяй мясцовых герцагаў Сфорца.

Філосаф, літаратурны крытык і пісьменнік памёр у сваёй міланскай кватэры на 85-м годзе жыцця. Ён пажадаў, каб яго цела крэміравалі.

Сусветную вядомасць Умберта Эка прынеслі раманы «Імя Ружы» і «Ківач Фуко». У сваёй апошняй кнізе «Нулявы нумар», якая выйшла летась, пісьменнік прадставіў сваё бачанне ролі медыяў у сучасным свеце.

Умберта Эка памёр на 85 годзе жыцця. Самымі вядомымі раманамі італьянскага спецыяліста па семіётыцы зʼяўляюцца Імя ружы, Маятнік Фуко і Востраў папярэдняга дня. Ён напісаў больш за два дзясяткі навуковых прац па семіётыцы, лінгвістыцы, тэорыі літаратуры, тэорыі культуры, эстэтыкі і маралі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў