13 інгушскіх паліцэйскіх сталі фігурантамі крымінальнай справы праз адмову разганяць мітынг пратэсту, які адбыўся ў Магасе 26-27 сакавіка.
Адвакат Магамед Курыеў паведаміў «МБХ медыя», што справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Усе абвінавачаныя далі падпіску аб неразгалошванні.
20 жніўня суд адмовіў абвінавачаным у аднаўленні на службе.
26-27 сакавіка ў Магасе адбыўся мітынг супраць зменаў у мясцовым законе аб рэферэндуме. Падчас мітынгу паміж пратэстоўцамі і супрацоўнікамі Расгвардыі адбыліся сутычкі. Мясцовы батальён паліцыі, які спрабаваў разняць мітынгоўцаў і Расгвардыю, абвінавацілі ў спробе перашкодзіць разгону мітынгу і расфармавалі.
ЮВ belsat.eu