На прэзідэнцкіх выбарах у Літве перамог Гітанас Наўседа


У другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Літве з вялікім адрывам перамог Гітанас Наўседа. Паводле апошніх дадзеных, ён атрымаў 65,86% галасоў выбарнікаў.

Гітанас Наўседа – эканаміст і раней уваходзіў у праўленне Банка Літвы, у палітыку прыйшоў з прыватнага банкаўскага сектара. Афіцыйна ён не звязаны ні з адной партыяй і з’яўляецца прыхільнікам ліберальнай мадэлі эканомікі, адзначае Бі-бі-сі.

Ягоная суперніца ў другім туры Інгрыда Шыманіце – кандыдатка кансерватараў, былая міністарка фінансаў, сябра Сойму Літвы – атрымала толькі 32,86%. Паводле LRT, Шыманіце ўжо прызнала сваю паразу і павіншавала Гітанаса Наўседу з перамогай.

У сваю чаргу Наўседа выступіў перад сваймі прыхільнікамі на плошчы Даўкантаса ў Вільні – ён падзякаваў усім жыхарам Літвы, а таксама сваім паплечнікам па выбарнай кампаніі.

«Спадзяюся, што мы разам створым больш прыгожую і гарманічную Літву», – адзначыў новы прэзідэнт.

Гітанас Наўседа. Фота – Ганна Русінава / belsat.eu

Яўка ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў склала 53,43%.

Інгрыда Шыманіце з выбарнікамі. Фота – Ганна Русінава / belsat.eu

У першым туры, які прайшоў у Літве 12 траўня, Інгрыда Шыманіце набрала 31,3%, а Гітанас Наўседа – 30,9%.

Прэмʼер-міністр Саўлюс Сквярняліс у першым туры прыйшоў трэцім, набраўшы 19,5% галасоў. Пасля гэтага кіраўнік ураду заклікаў галасаваць за Наўседу.

Hавiны
Літва мяняе прэзідэнта. З кім Лукашэнку дамовіцца пра БелАЭС найпрасцей?
2019.04.15 16:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў