На праваслаўныя Каляды чакаюцца дажджы і мокры снег


6 студзеня чакаецца воблачнае надвор’е. Сіноптыкі прагназуюць, што на большай частцы краіны пройдзе снег, мокры снег, вечарам чакаецца снег з дажджом.

Кіроўцам варта быць пільнымі, 6 студзеня праз мокры снег з дажджом чакаецца слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра днём ад мінус трох да двух градусаў цяпла.

У Менску ў другой палове дня часам снег, мокры снег (верагоднасць ападкаў 80-90 %), слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра днём ад – 1 да + 1.

СК belsat.eu

Стужка навінаў