Цуд на Каляды: «Белсат» у Свірдунах. «Белсат едзе»


Сапраўдны цуд на Каляды. Праграма «Белсат едзе» вяртаецца ў эфір! Усё лета мы перамяшчаліся па краіне, каб распавядаць пра вашыя праблемы і радасці. Пасля восеньскага перапынку і шматлікіх просьбаў, праграма зноў на вашых экранах. На свята Раства мы завіталі ў вёску Свірдуны на Віцебшчыне. «Белсат» прыехаў!

Сёння Белсат у Свірдунах. Мы прыехалі сюды, каб мець адмысловае каляднае выданне нашай праграмы. Ну а дзе яшчэ, як не тут, у месцы, дзе пераплятаюцца розныя традыцыі, шукаць сапраўдны святочны дух ды калядныя цікавосткі?

«Кісель з геркулесу, посны такі. Кісель заквашваецца на некалькі дзён наперад, заліваецца вадзічкай геркулес, потым адціскаецца на марлю і варыцца, не адыходзячы, памешваючы. Туды яшчэ маку, цукру, солі. Такая страва посная, гэта яшчэ мая свякроў гатавала», – распавядае жыхарка Свірдунаў Люся Пяткевіч пра традыцыйныя мясцовыя стравы.

У Свірдунах касцёлу няма, таму жыхары вёскі на набажэнства дабіраюцца ў Лынтупы, прыблізна за 4 кіламетры. Касцёл святога апостала Андрэя быў пабудаваны адносна нядаўна, у 1914 годзе, і ўяўляе сабою помнік неабарока. Адметна, што за ўвесь час свайго існавання касцёл ніколі не перапыняў працу, нават у савецкі перыяд.

Пра мясцовыя традыцыі адзначэння Калядаў мы таксама паразмаўлялі з сястрою Марыяй, якая служыць у касцёле ў Лынтупах, і з жыхаркаю Свірдунаў Рэгінай Сауль.

Працяг – у сюжэце.

Зміцер Міцкевіч belsat.eu