На помнік Алесю Ліпаю не хапае амаль паловы неабходных сродкаў


На ўсталяванне помніку заснавальніку і былому галоўнаму рэдактару інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесю Ліпаю сабралі 5 313 рублёў з неабходных 10 тысяч.

Краудфандынг, які вядзецца на платформе ulej.by, завершыцца 23 жніўня.

Мінімальная сума ахвяравання складае 10 рублёў, а максімальная – 100. Калі патрэбная сума не збярэцца, грошы вернуць ахвярадаўцам.

Калі ж атрымаецца завершыць краудфандынг паспяхова, помнік Ліпаю паставяць на ягонай магіле ў Рудзенску Пухавіцкага раёну да гадавіны смерці – 23 жніўня. Аўтар помніку – скульптар Вадзім Мацкевіч.

Алесь Ліпай заснаваў БелаПАН, адзінае незалежнае інфармагенцтва ў Беларусі, у 1991 годзе. Летась ён памер пасля працяглай хваробы.

Аб’ектыў
Кім быў Алесь Ліпай? Памяці атланта беларускай журналістыкі
2018.08.24 22:10

КА belsat.eu

Стужка навінаў