На першым канцэрце ў Беларусі да Brutto далучыцца духавая секцыя «Ляпісаў»


Наведнікі гомельскага канцэрту пачуюць новы гурт Міхалка ў ляпісаўскім гучанні.

На канцэрт, які мае адбыцца 29 кастрычніка ў гомельскім Лядовым палацы спорту, не прададзенымі засталіся толькі каля трохсот білетаў. Усяго ў Лядовым палацы – больш за 2,7 тысячы месцаў. У наяўнасці засталіся квіткі ад Br 34,50 да 77,50 (фан-зона).

У Гомлі «Brutto» пакажа новую праграму «Double Hot», у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама песні з рэпертуару «Ляпісаў» за апошнія дзесяць гадоў.

Зрэшты, гэты канцэрт Brutto будзе вельмі «ляпісаўскім»: да музыкаў далучацца «дудкі» – духавая секцыя былога гурту Сяргея Міхалка.

ДД

Стужка навінаў