П’яны электраманцёр загінуў, калі на яго ўпаў слуп. СК завёў крымінальную справу


Шчучынскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу ў адносінах да 29-гадовага электрамеханіка Баранавіцкай дыстанцыі электразабеспячэння Беларускай чыгункі.

Справу правялі па факце парушэння правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч. 2 арт. 306 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік СК па Гарадзенскай вобласці Сяргей Шэршэневіч.

У выніку інцыдэнту, які адбыўся 12 ліпеня каля вёскі Дзякоўцы (Шчучынскі раён), 55-гадовы электраманцёр загінуў – ён атрымаў смяротныя траўмы пасля падзення жалезабетоннай апоры. Мужчына загінуў да прыезду хуткай дапамогі.

Выявілася, што падчас працы некалькі чальцоў брыгады, сярод якіх і загінулы, распівалі спіртныя напоі. Пры гэтым, як адзначаецца на сайце СК, падазраваны знаходзіўся на месцы і ніяк не адрэагаваў, а пазней не пракантраляваў арганізацыю працаў па ўсталяванні лініі электраперадачаў і выкананне правілаў бяспекі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў