На нядзелю абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі


Белгідрамет папярэдзіў пра неспрыяльную з’яву.

Паводле сіноптыкаў, у нядзелю, 9 студзеня, на асобных участках дарог рэспублікі чакаецца галалёд.

Праз гэта абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

За апошнія двое содняў (з 9 гадзін раніцы 7 студзеня да 9 гадзін раніцы 9 студзеня) у Менску выпала 42% студзеньскай месячнай нормы ападкаў – 19 мм (1 мм ападкаў адпавядае 1-1,5 см снегу).

Вышыня снежнага покрыва ў сталіцы складае 23 см, у Магілёве – 15 см, Віцебску – 8 см, Берасце і Гомлі – 2 см, Горадні – 1 см. Снегу няма толькі ў некаторых раёнах Берасцейскае вобласці.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў