На менскім заводзе «Пеленг» 16 чалавек захварэлі на каронавірус


Пра гэта Belsat.eu распавялі працаўнікі прадпрыемства.

Сёння, 29 красавіка, стала вядома, што на менскім заводзе «Пеленг» 16 чалавек захварэла на COVID-19. Адзін чалавек памёр.

Фота даслалі супрацоўнікі прадпрыемства

Завод з 25 красавіка да 10 траўня закрыты, частка супрацоўнікаў працуюць удома. Як паведамляюць працаўнікі «Пеленгу», паўсюль стаяць дэзынфекцыйная сродкі, некаторыя людзі носяць маскі. Адміністрацыя заклікае быць спакойнымі, прытрымлівацца правілаў бяспекі і самаізаляцыі.

Hавiны
На менскім заводзе «Пеленг» ад каронавіруса памёр працаўнік. Прадпрыемства закрылі да 10 траўня
2020.04.28 17:59

Як «Белсату» паведамілі працаўнікі «Пеленгу», тэставанні сярод супрацоўнікаў праводзяцца выбарачна, у першую чаргу сярод тых, хто кантактаваў з хворымі. Панікі на прадпрыемстве няма.

Раней адміністрацыя заводу выпусціла для працаўнікоў спіс рэкамендацыяў у часы пандэміі. У іх заклікалі захоўваць рэжым самаізаляцыі, паведамляць дактарам, калі нехта стаў кантактам 1-га ці 2-га ўзроўню, насіць маскі і пальчаткі, ужываць антысептыкі і прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.

Завод «Пеленг» спецыялізуецца на вырабе аптычнай і оптаэлектроннай прадукцыі, уваходзіць у склад вайскова-прамысловага камітэту Беларусі. Асноўныя замоўцы «Пеленгу» – расейскія прадпрыемствы, напрыклад, «Роскосмос».

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў