На Меншчыне мужчына зарэзаў суседскага сабаку. Цяпер яму пагражае да 3 гадоў калоніі


Менскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу супраць 57-гадовага неаднаразова судзімага мужчыны за забойства суседскага сабакі.

«Паводле следства, днём 11 студзеня 2019 гады падазраваны, знаходзячыся на вуліцы ў вёсцы Сталбуновічы Менскага раёна, з хуліганскіх меркаванняў нанёс нажавое раненне суседскаму сабаку пароды «самаедская лайка». Ад атрыманай траўмы жывёла памерла. Гаспадыня неадкладна паведаміла пра гэта ў праваахоўныя органы. Высветлілася, што ў момант здзяйснення злачынства мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення (утрыманне алкаголю ў выдыханым паветры склала 2,8 праміле)», – паведамляюць на сайце СК.

Справа распачатая паводле ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну затрымалі. Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

«У цяперашні час затрыманы дапытваецца следчым па абставінах супрацьпраўных дзеянняў, усталёўваецца матыў здзяйснення злачынства», – адзначаюць у СК.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў