На коне – 15 млн еўраў і група Лігі чэмпіёнаў. Звышважны матч для БАТЭ


Барысаўскі БАТЭ сустрэнецца з галандскім клубам «ПСВ» – матч адбудзецца 29 жніўня а 22:00. Гульня ў межах плэй-оф Лігі чэмпіёнаў адбудзеццца на стадыёне «Phillips» у Эйндховене.

Каб прайсці ў групу Лігі чэмпіёнаў, барысаўцам трэба перамагчы па суме двух матчаў (у першай гульні ў Барысаве БАТЭ прайграў з лікам 2:3).

У выпадку выхаду ў наступную стадыю БАТЭ заробіць 15,25 млн еўраў. Ужо цяпер беларускі клуб гарантаваў сабе мінімум 7,92 млн еўраў за выхад у раўнд плэй-оф.

Апошнюю гульню перад важнай сустрэчай у Галандыі БАТЭ правёў у чэмпіянаце Беларусі супраць «Віцебску», яна скончылася нічыёй 1:1. У сваю чаргу «ПСВ» у нядзельным матчы чэмпіянату Галандыі перамог «ПЭК Зволе» – 2:1.

БАТЭ – адзіны беларускі клуб, які працягвае выступ у еўракубках.

У пачатку тыдня БАТЭ апублікаваў на сваім Youtube-канале відэа «Барысаўскі цуд», прысвечанае 10-годдзю першага выхаду клуба ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Vasily Fedosenko/ Forum

Стужка навінаў