На кінафестывалі ў Маскве пакажуць фільм «Белсату»


На юбілейным фестывалі «Сталкер» у Маскве пакажуць дакументальны фільм «Белсату» «Жоўтыя кветкі».

ХХV кінафестываль «Сталкер» стартуе 10 снежня, у дзень прыняцце ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. За галоўныя прызы сярод іншых пазмагаюцца «Завод» Юрыя Быкава, «Тэкст» Кліма Шыпенкі, «Газай» Юсупа Разыкава, «Вялікая паэзія» Аляксандра Лунгіна.

Агулам у праграмах «Сталкера» сёлета 67 карцін. У конкурсе – 53 стужкі: 14 поўнаметражных, 10 кароткаметражных гульнявых, 29 дакументальных. Адкрые фестываль гістарычная драма Андрэя Смірнова «Француз». Завершыць агляд другая гістарычная драма – «Грэх» Андрэя Канчалоўскага.

Узнагароды кінафестывалю «Сталкер». Фота: proficinema.ru

Ацэньваць працы асноўнага конкурсу будзе Вялікае журы, у якое ўвайшлі прызёры «Сталкера» розных гадоў – кінарэжысёры Валерый Ахадаў, Андрэй Осіпаў, Аляксей Сіманаў, Алена Цыплакова, прадзюсер Раіса Фаміна. Імёны прызёраў і пераможцаў XXV Міжнароднага фестывалю фільмаў аб правах чалавека назавуць вечарам 15 снежня.

Фільм «Белсату» рэжысёркі Касі Растоцкай «Жоўтыя кветкі» пакажуць у межах кінафестывалю 10 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі ГУЛАГу. Стужка распавядае гісторыю 83-гадовай Вікторыі Шышлы, якая нарадзілася ў сям’і раскулачаных беларусаў на Урале. Яна дагэтуль згадвае жоўтыя кветкі жаркі – першыя, што зацвіталі ўвесну, якія маці заўжды прыносіла з лесапавалу, пасля працы.

У «Советскую Белоруссию» напісалі данос пра Дразды

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары